Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Столбцовского райисполкома
Государственное учреждение образования
Налибокская средняя школа
Спорт! Якое маленькае, але вельмі важнае ў жыцці чалавека слова. Наша жыццё неймаверная без спорту. Кожны чэрпае ў спорце нешта сваё. Для адных-гэта маляўнічае відовішча, для іншых – умацаванне здароўя. Дзень 20 чэрвеня ў прышкольным лагеры "Сонейка" быў прысвечаны спорту.
свернутьПерад тым як адправіцца ў паход «Сцяжынкамі роднай вёскі» прайшлі хвілінкі бяспекі «Вуліцы, поўныя бяспекі».
Дзеці наведалі мясцовы касцёл, зазірнулі ў госці ў сельскую бібліятэку, адпачылі на беразе мясцовага возера.
Завяршыўся дзень спартыўнай праграмай " Лета + Спорт=Здароўе»
свернуть
У гэты дзень усё праходзіла па плане: зарадка, ранішняя лінейка, заняткі па інтарэсах.
У атрадах прайшлі хвілінкі здароўя "Сонца, паветра і вада – нашы лепшыя сябры". Выхавальнікі распавялі дзецям як правільна загараць, каб не абгарэць, нагадалі аб правілах паводзін на прыродзе, паблізу вадаёмаў.
свернутьДля кожнага дзіцяці ў лагеры створаны ўсе ўмовы, каб адпачыць і ўмацаваць сваё здароўе, праявіць свае здольнасці.
Кожную раніцу ўсе дружна выходзяць на зарадку. Затым прайшлі хвілінкі здароўя " Чыстыя рукі – залог здароўя" "Правілы паводзін у неспрыяльнае надвор'е".
свернутьАдбылася сустрэча з медыцынскімі работнікамі ЎЗ "Налібоцкая УА". На практычным занятку вучні даведаліся як правільна мыць рукі і зберагчы сябе ад інфекцыйных захворванняў"
свернутьУ гэты дзень дзеці даведаліся шмат цікавага і карыснага.
Кожны дзень у лагеры пачынаецца з ранішняй зарадкі. Затым у атрадах прайшлі пазнавальна – прафілактычныя хвілінкі здароўя «Не спрабуй спайс-дай жыцця шанс». У дыспуце "Лагер без шкодных звычак " прынялі ўдзел усе выхаванцы лагера.
Завяршыўся дзень рухомымі гульнямі на свежым паветры.
свернуть
Надышоў доўгачаканы дзень адкрыцця лагера. Вясёлыя дзіцячыя галасы напоўнілі летні аздараўленчы лагер " Сонейка " .
Пачалося цікавае лагернае жыццё. Згодна з планам работы ў першы дзень прайшлі мерапрыемствы прафілактычнага накірунку: па правілах паводзін на дарозе, у лесе, ля возера. У лагеры прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Сябруюць дзеці на усёй планеце!». Работнікі Налібоцкага сельскага клуба падрыхтавалі для выхаванцаў музычна-забаўляльную праграму "Дзень добры, лета!"
Гэты дзень падарыў дзецям шмат незабыўных уражанняў.
свернуть